Адкрытая дыстанцыйная паэтычная акцыя «Мая родная мова, ганаруся табой!»

02.09.2022

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытай дыстанцыйнай паэтычнай акцыі «Мая родная мова, ганаруся табой!», якая праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу вучняў, далучэння праз мову да культурных традыцый беларускага народа і прымеркавана да Тыдня роднай мовы.

Дыстанцыйная акцыя дае магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала відэаролікі даўжынёй не больш за пяць хвілін з запісамі выразнага чытання на памяць верша, які напісаны на беларускай мове.

Асноўныя задачы мерапрыемства:

➢ павышэнне цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

➢ папулярызацыя паэтычных твораў на беларускай мове;

➢ выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму;

➢ падтрымка творчых ініцыятыў;

➢ спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў акцыі.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) вучняў і інш.).

Тэрмін правядзення: з 1 па 30 верасня 2022 года.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй відэаролік на электронны адрас: adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Мая родная мова». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае ўласнае аўтарства відэароліка і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Лепшыя чытальнікі атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Больш падрабязна пра акцыю можна пачытаць у інфармацыйным лісце.

Запрашаем прыняць удзел у акцыі!

 

Кантактная інфармацыя:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 219;
тэлефоны: +375 17 200 51 27; +375 17 318 42 71;
e-mаil: adumetod@adu.by;
В. А. Ганчарык,
В. І. Міхалюк.

 

НIА

02.09.2022 13:37 - 02.09.2022 13:37

поделиться в: