День народного единства в ГУО "Плещеницкая средняя школа №1"

17.09.2024
У рамках сённяшняга свята вучням, якія дасягнулі ўзросту чатырнаццацігоддзя, урачыста была ўручана кніга "Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
 
Кніга раскажа пра тое, якімі правамі і абавязкамі валодаюць грамадзяне Рэспублікі, што такое Канстытуцыя, як уладкавана заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада ў Рэспубліцы, што ўяўляе з сябе Усебеларускі народны сход. Таксама падручнік уяўляе знакамітыя дасягненні Беларусі ў розных сферах жыцця.
 
 
Таксама сёння вучні ўстановы адукацыі ўзялі ўдзел у праглядзе фільма "На другом берегу": дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе – у цяжкі для беларусаў час польскай акупацыі. Пасля мірнай Рыжскай дамовы ўся заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў, якія імкнуліся правесці хуткі працэс асіміляцыі, выкараніць на захопленых тэрыторыях беларускую культуру, мову, грамату, праваслаўную веру.
 
Пасля прагляду фільма прайшло шырокае абмеркаванне прадстаўленых у фільме тэм, падкрэслена важнасць захавання гістарычнай праўды і памяці пра падзеі мінулага.

17.09.2024 19:31 - 17.09.2024 19:31

поделиться в: