Сочинение "Я памятаю – значыць я жыву"
16.05.2024
Василевская Анастасия Дмитриевна, государственное учреждение образования «Плещеницкая средняя школа №1 Логойского района» м.т.+375295045432, г.п.Плещеницы, ул.Пушкина,8 |
Пара дзяцінства… Яркая, светлая, бесклапотная, радасная, ні з чым не параўнальная. Якія мы – сучасныя дзеці? У кожнага з нас свае асаблівыя заняткі: хтосьці займаецца спортам, хтосьці малюе або спявае, нехта з цікавасцю займаецца камп’ютарамі. Кола інтарэсаў разнастайнае – і ўсё так магчыма, так даступна. На сёняшні дзень кожны з нас можа дазволіць сабе займацца любімай справай без усялякіх цяжкасцей і перашкод.
Калі задумываешся пра мінулае, то незнарок прыходзяць думкі, як адрозніваецца наша бесклапотная пара ад таго часу, калі на нашай роднай зямлі была вайна. Як жылося ім – дзецям вайны? Тым, хто дапамагаў на фронце і ў партызанскіх атрадах; тым, хто жыў у акупацыі; тым, хто знаходзіўся ў лагерах смерці.
Абяздоленыя, асірацелыя, з болем і страхам у бяздонных вачах. Яны, нягледзячы на ўсё, не гублялі надзеі і веры ў тое, што прыйдзе тое светлае заўтра, калі яны змогуць сесці за парты, калі яны змогуць уголас смяяцца, гойдаючыся на арэлях.
Многія з іх і не ведалі, што ўжо ніколі не ўбачаць блакітнага неба, не сагрэе іх пяшчотны праменьчык цёплага сонейка. Яны пазналі той боль, ад якога стыне кроў.
Ступаючы на зямлю спаленых вёсак маёй Лагойшчыны, адчуваеш, як замірае сэрца. Ты ўяўляеш увесь той жах, які прыйшлося перанесці дзецям, калі на іх вачах знішчалі родную вёску, зажыва палілі жывых людзей. Яны загінулі, так і не спазнаўшы дзіцячага простага шчасця. Страх, боль, бязвыхаднасць.
Хатынь… Дальва… Назвы, якія рэхам адгукаюцца ў сэрцы кожнага, хто хоць раз пабываў у гэтых мясцінах, хто хоць на адну хвіліну задумаўся і ўявіў сябе на месцы тых, хто стаў жывымі сведкамі тых падзей, якія назаўсёды пакінуць след у кожнага неабыякавага да чужога гора чалавека.
Такое страшнае слова ніколі… Ніколі не пойдуць у школу, ніколі не скажуць свае першыя словы, ніколі не абдымуць сваіх бацькоў, ніколі не назбіраюць пахучых кветак. Ніколі не пачуецца звонкі раскацісты дзіцячы смех. Цішыня… Мёртвая цішыня…
Мы, сучасныя дзеці, павінны памятаць пра ўсё гэта, мы павінны пражыць сваё жыццё так, каб ім, нашым продкам, не было за нас сорамна. А яшчэ мы павінны проста памятаць. Памятаць, каб гэты жах ніколі не паўтарыўся, каб мірнае неба вітала кожную раніцу нас і нашых нашчадкаў.
Год 1944... Год 2024…Паміж імі 80 год міра и памяці.Памяць - гэта ўдзячнасць. Памяць – гэта доўг. Памяць – гэта жыццё. Я памятаю –значыць я жыву.
16.05.2024 20:09 - 16.05.2024 20:09